Прывіць любоў да сваёй краіны, сваёй мовы, выхаваць сапраўдных патрыётаў – галоўная задача. Тым, хто ў галіне дзяржаўнай ідэалогіі кіруецца пазаўчорашнімі догмамі, трэба ўрэшце зразумець, што гэты фрагмент – беларуская мова – у выхаванні патрыятызму павінен быць, бо іншае, калі па шчырасці, немагчыма, непрынята, бо так ніхто, ніколі, нідзе не робіць. Такое глупства знаходзіцца за межамі чалавечага разумення сітуацыі і нейкіх чалавечых крокаў і дзеянняў.
Асобныя катэгорыі людзей менавіта сваё няведанне беларускай мовы дэманструюць, як паказчык сваёй нібы інтэлектуальнай перавагі. Нават не няведанне, а нежаданне яе ведаць і чуць. З пагардай лічаць гэта вельмі крута і модна. Адмоўнае стаўленне да беларускасці проста з’яўляецца асабістым апраўданнем свайго няведання і мовы, і гісторыі… вось і ўсё.
Тым, хто проста ненавідзіць гістарычнае мінулае Беларусі і на дух не пераносіць нацыянальную культуру і мову беларусаў, хочацца сказаць словамі рускага мысліцеля.
“Па стаўленні кожнага чалавека да сваёй мовы можна цалкам дакладна судзіць не толькі пра яго культурны ўзровень, але і пра яго грамадзянскую каштоўнасць. Праўдзівае каханне да сваёй краіны неймаверна без кахання да сваёй мовы.Чалавек абыякавы да сваёй мовы шкоднасны па самай сваёй сутнасці таму, што яго абыякавасць да мовы тлумачыцца найпоўнай абыякавасцю да мінулага, сапраўднага і будучага свайго народа”.
К. Паустоўскі.
Нажаль, банальныя рэчы даводзіцца казаць. Колькі ні размаўляй па-руску, ты ніколі не будзеш больш рускім за самога рускага. Значыць, ты не рускі. Але і беларусам табе быць не хочацца, бо цяжкая бел.мова. А асноўнай нацыянальнай прыкметай з’яўляецца мова. Магчыма, у святле агульнай глабалізацыі, ты чалавек Свету? Але дадзеная катэгорыя народу выступае за захаванне самабытных моў і культур. А табе ж бел. мова цяжкая. Значыць, ты не чалавек Свету. І тут трэба сябе спытаць: а хто ты? А ці існуеш ты ў рэальным свеце, ці гэта толькі табе здаецца? Можа, не згодзен, а можа, яшчэ, горш таго – пакрыўдзіўся. Бог з табой…

Commentlink: апраўданне мова пагарда патрыятызм
Прокомментируете?
25.04.2012 britun
Савецкія гісторыкі марочылі нам галаву нібыта яцвягі зніклі яшчэ у XIVстагоддзі… Прабачце, а гэта, як вытлумачыць?
Прапаную вашай увазе перапіс насельніцтва 1861 года.

Прокомментируете?
24.04.2012 britun
Для мяне гэты персанаж рускай гісторыі застаецца нейкім гістарычным рэбусам. Дагэтуль застаецца загадкай, чаму рускае Наўгародскае княства – мабыць, самае багатае з усіх не падверглася «мангола-татарскаму» нашэсцю. Чаму самы прынадны кавалак – купецкі Ноўгарад, Батый не крануў. Больш таго дзівачным з’яўляецца тое, што наўгародскі князь Яраслаў Усеваладавіч сам адпраўляецца ў ардынскі Каракарум на выбары вярхоўнага хана дзе і памірае. Потым наогул адбываецца дзіўны кульбіт, сын Яраслава (знакаміты князь Аляксандр Яраслававіч Неўскі наступны наўгародскі князь) адпраўляецца ў арду за ярлыком на княжанне. Вярнуўшыся з арды дбайна ахоўвае ардынскія інтарэсы на Русі і карыстаецца ардынскімі войскамі ва ўсобіцах. Адразу жорстка забівае старэйшага брата Юрыя Ўсевалдовіча, князя Уладзіміра-Суздальскай Русі, які не жадае падначаліцца ардзе. У гэтай крывавай разборцы з рускім ваярамі, якая адбылася на рацэ «Сить” Неўскі быў на баку ардынцаў. Ды і ўвагуле не знойдзем у рускай гісторыі ні адной узмянкі каб Аляксандр Неўскі ў абароне зямлі рускай узняў меч супраць ардынцаў. Дык чаму тады яму ўсталёўваюць помнікі, у яго гонар будуюць прыгожыя храмы, ганарацца ім? З якога такога перапуду Аляксандр Неўскі раптам стаў нацыянальным гонарам ды яшчэ і святым? Вось гэта я зразумець рашуча не ў сілах. (далее…)
Commentlink: кульбіт рэбус святы князь
Прокомментируете?
22.04.2012 britun
Ляснуў СССР. Здаецца, ужо ўдосталь насёрбаўшыся яду вялікарускіх дзяржымордаў і савецкага інтэрнацыяналізму, гэтым разам трэба супакоіцца ды пачаць асэнсовываць сябе роўнымі з іншымі, значыць скінуць з галавы недарэчную шапку велічнасці. Ды дзе там…
Пасля развалу СССР нечакана пачалі зноў жа з’яўляцца парасткі міфу “Масква –Трэці Рым” пад сумнеўным лозунгам “Святая Русь”. Прабачце, як гэта – святая? Каб упэўніцца, што зноў маем справу з наступным абсурдам, уключыўшы крытычнае мысленне, пачнем шукаць адказы на сумнеўнае трызненне. Адразу ж узнікае шмат пытанняў. Няўжо і сапраўды святая? А ці сапраўды Расія “цяне” на такі высокі статус. Дзе можна знайсці святасць у Расіі? (далее…)
Commentlink: ізгой Великая Россия захоп кепскае люстэрка магутнасць пяшчэрнасць рабаванне сіндром краху Святая Русь срэднявечча
Прокомментируете?
07.04.2012 britun
Ляснула Імперыя. Здаецца ўсё, капцы ідэі “Масква – Трэці Рым”. Новыя гаспадары былой імперыі з ардынскай жорсткасцю пачалі нішчыць саміх носбітаў і заснавальнікаў гэтай ідэі – праваслаўнае духавенства. У СССР запанавала распрацаванага Леніным антычалавечая практыка пабудовы новага ладу (сацыялізма-камунізма), затым увасобленая ва ўладзе Сталінам. Але парасткі дактрыны “Масква – Трэці Рым” як галоўнай мэты рускага шавінізму надзіў засталіся, толькі пад іншай назвай. Спачатку савецкай Масквой прымерылася шапка “центр всемирной революции” і пазней “вызваленне народаў з-пад эксплуатаціі”. Калі з ёй не атрымалася, дык быў узяты на ўзбраенне лозунг “советский интэрнационализм” які тлумачыў усё і для ўсіх. Недарэчнасць гэтай фантазіі была выкрыта акадэмікам Марром, завошта быў мёртвым “ниспровергнут” у 1950 Сталінам пасля свайго спаўзання ў балота рускага шавінізму. (Марр памёр у 1934 годзе і нічым не мог запярэчыць). (далее…)
Commentlink: барацьба Москва политбюро политпросвет Третий Рим
Прокомментируете?
06.04.2012 britun
Нам жа цікава ведаць які ўплыў сумнеўны міф “Масква-Трэці Рым” меў на ўладцаў Масковіі?
Калі верыць рускім гісторыкам, дык пры панаванні інаверцаў чылі «мангола-татараў» праваслаўнае духавенства мела проста беспрэцэндэнтную вольнасць. Ханы, якія адной рукой укаранялі іслам, а іншай даравалі хрысціянскаму духавенству такія правы, якіх яны не мелі нават пры праваслаўных рускіх князях і царах. Няўжо варвары, якія рабавалі заваяваныя народы ды неміласэрна пускалі кроў ракой, як толькі бачылі праваслаўны храм, так тут жа праймаліся глыбокай пашанай трапятаннем і нават думкі ў іх не ўзнікала абадраць золата з парадных рыз чы з праваслаўных купалоў? Мяркую, тут крыецца нейкая таямніца з праваслаўем старажытнай Русі, якую так старанна амінаюць рускія гісторыкі.
Паўторымся. У XVI стагоддзі ў Масковіі адбыўся “ніканаўскі раскол веры”. Новая вера на маскоўскай зямлі хацела пазбавіцца азіятчыны і стацца еўрапейскай. Хацець па-еўрапейскі, гэта зусім не значыць – рабіць па-еўрапейскі. Азіятчыны пазбавіцца было цяжкавата. Новая вера распачала па-ардынску жорсткую вайну з іншадумствам, нават з былымі аднаверцамі, чылі з стараверамі. Тыя ратаваліся як маглі – хто ў непралазныя лясы Сібіры, хто хараніўся ў землях ВКЛ. На землях падуладных Масковіі верацярмімасць напрач атсутнічала. Толькі адзінавернае грэчаскае праваслаўе.
Скончыўшы з стараверамі адзінапануючая вера Масковіі пачала з зайздрасцю разглядацца па суседзях. Бліжэй усяго было Вялікае княства Літоўскае Рускае і Жамойцкае. Вялікае княства Літоўскае, апынуліся па-за межамі ардынскіх уплываў, паколькі змагло адстаяць сваю незалежнасць ад арды. Дагэтуль ардынская Масковія і Літва ваявалі паміж сабой, складалі звязы, умешваліся ва ўнутраныя справы адзін аднаго, гандлявалі, але гэта былі краіны, арыентаваныя ў розныя бакі. Літва знаходзілася ў зоне ўплыву Захаду, а ардынская Масковія была накіравана галоўным чынам на Ўсход.
Ага, Рускае, значыцца нашае, рашылі праведнікі адзінапануючай веры, бо Масковія цяпер вызначана цэнтрам грэчаскага праваслаў’я. Яны пачалі настойліва нашэптываць Івану Грознаму нібыта на землях ВКЛ прыціскаюць праваслоўных аднаверцаў і трэба неадкладна вызваліць нашых “братоў” адзіна правільнай веры. (далее…)
Commentlink: іван Грозны аднаверцы анафема Масковія філафейства
Прокомментируете?
01.04.2012 britun
Агульнавядома, што ў звычайнага чалавека несвядомае знаходзіцца пад пільнай абаронай яго крытычнага мыслення, і пакуль яно працуе, чалавеку немагчыма ўнушыць якое-небудзь адкрытае трызненне.
Каб упэўніцца, што мы маем справу з абсурдам. Пачнем ад самога паняцця “русской святыни”. Адкуль яно пайшло, якім чынам узялася на узбраенне такая філасофская думка? Каму гэта трэба і для чаго?
Попы сёння вельмі любяць разводзіць дэмагогію пра “богоизбранность” рускага народа. Гэтая тэза вельмі напамінае вядомыя канцэпцыі “богоизбранности” габрэйскага народа (юдаізм), “богоизбранности” нямецкага народа (нацыянал-сацыялізм), арабскіх краін “мусульманскі фундаменталізм” і ім падобных вераванняў. Але гэтыя ідэі “богоизбранности” ведаем з нядаўнай і сучаснай гісторыі, дэструктыўныя самі па сабе, паколькі мяркуюць пасіўнае прытрымліванне нейкім пасылам звыш (божай волі, царскай волі, волі фюрара), і скіраваныя на разбурэнне саміх носьбітаў такой ідэі.
У абгрунтаванні рускай “богоизбранности” ключавое месца займае формула «Масква – Трэці Рым». Вось тут і крыецца тое галоўнае, што мае так значны уплыў да сёнішнягя дня.
Сцісла сутнасць яе такая. Узнікла хрысціянства ў першым Рыме, але рымляне апынуліся дрэннымі хрысціянамі і Рым упаў пад ударам варвараў. Спадчыннікам яго выступіла «Візантыя», дзе хрысціянства было трансфармавана ў праваслаўе, адкуль яно і прыйшло на Русь. Аднак грэкі (рамеі) з-за чаго вось таксама сапсаваліся норавам і Царград (другі Рым) паў пад ударамі турак. Знаёмая справа, божачка іх пакараў за нейкія грахі.
Калі ж капнуць пытанне глыбей, выявіцца шмат дзівацтваў Вы, не паверыце!.. (далее…)
Commentlink: богоизбранность міф Никон праваслаўе Філафей Царград
1 комментарий
31.03.2012 britun
Каментуючы на курсах журналісцкага майстэрства, арганізаваных Інстытутам краін СНД у Ялце, палітыку «вялікіх сяброў Расіі» – кіраўнікоў Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўя і Беларусі – Михаил Леонтьев сказаў:
«Но, если вы в империи, приказы не обсуждаются…»
Ух, як! Як гэта, цікава, хто там у імперыі? Няўжо Беларусь? Дык, выбачайце – зусім ачмурэлі! (далее…)
Commentlink: імперыя казкі Масква Трэці Рым Філафей
Прокомментируете?
29.03.2012 britun
Ці трэба ведаць гісторыю краіны? Ясна, трэба. Ці трэба памятаць герояў нацыі? Няма пра што спрачацца. Тое, што потым – ужо асабісты выбар. Камусьці Машэраў, камусьці Караткевіч, камусьці – хлапцы з пасляваеннага супраціву. Тут не павінна быць ніякай надзеі на татальную сумленнасць і ўсенароднае аднадумства.
Але вось такое глупства знаходзіцца за межамі чалавечага разумення сучаснасці. (далее…)
Commentlink: вайсковец дурасць патрыятызм
Прокомментируете?
28.03.2012 britun
Надоечы доктар філасофскіх навук, прафесар Леў Крыштаповіч заявіў, што ў Беларусі павінны выкінуць на сметнік гісторыю ВКЛ. Нават кніжку напісаў: «Беларусь як руская святыня». Ужо з назвы відавочна, што Беларусь апыняецца руская, г.зн. прыналежыць Расіі. Пэўна выразна адчуў “прахвесар” куды вецер падзьмуў. Відавочна ў найбліжэйшы час збіраецца ў Маскву, упасці на калені ды пакланіцца: – “І прими меня, государь во служэние. Бо я жывата своево не жалел для Имперыи”… – ды сваю нікчэмную кніжачку паказаць, а ну ж ацэняць ды прылашчаць. Можа нават кафедру давераць у першапрыстольнай… а як жа заслужыў…
Каб упэўніцца, на што гэты “прахвесар” здольны, варта зірнуць на тэмы яго доктарскіх і прафесарскіх прац:
- 1. Кандидатская диссертация на тему: «Коммунистический идеал и реальный социализм.»
- 2. Докторская диссертация на тему: «Социалистическая идея: методолгия исследоания, историческая практика, перспектива развития».
Адразу бачна – “вялікі знаўца” гісторыі Беларусі. Чым дагэтуль займаўся? Ды непатрэбным глупствам, за якое зусім і не сорамна. Мяркуеце, такі “сур’ёзны навуковец” шальмаваць няздольны. Не жартуйце. Здольны, яшчэ як здольны… (далее…)
Commentlink: глупства прафесар руская святыня
1 комментарий
27.03.2012 britun
Newer Posts »